Навіны

Былыя палітвязні застануцца пад наглядам ад двух да васьмі гадоў

Органы правапарадку ўсталявалі кантроль практычна над усімі палітвязнямі, вызваленымі 22 жніўні.

Звязацца з Арцёмам Пракапенкам не атрымоўваецца, але яго бацька сцвярджае, што ў дачыненні да сына ніякіх мер кантролю не ўжывалі.

Яшчэ адзін анархіст з Менска Мікалай Дзядок у міліцыю пакуль не хадзіў, бо пры вызваленні яго не папярэдзілі аб тым, што гэта трэба зрабіць.

Прафілактычнае назіранне тэрмінам на два гады ўстаноўленае над грамадскім актывістам з ГомеляЮрыем Рубцовым, а ў дачыненні да экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Мікалая Статкевіча гэтая ж мера кантролю ўстаноўленая на восем гадоў.

Прафілактычнае назіранне – мера кантролю, якая прымяняецца да асобы, што адбыла пакаранне, на тэрмін пагашэння судзімасці ў залежнасці ад цяжару злачынства. Асоба, якая знаходзіцца пад наглядам, абавязаная папярэдне апавяшчаць орган унутраных спраў аб змене месца жыхарства, выездзе ў іншую мясцовасць на тэрмін больш аднаго месяца, з\’яўляцца па выкліку ў орган унутраных спраў і даваць тлумачэнні з нагоды свайго ладу жыцця.

Прафілактычнае назіранне можа быць знятае па сканчэнні паловы тэрміну, калі чалавек не дапускаў правапарушэнняў. У той жа час тры нават самых нязначных адміністрацыйных правапарушэнні, учыненыя цягам года, могуць стаць падставай для таго, каб суд устанавіў над грамадзянінам прэвентыўны нагляд – больш жорсткую меру назірання.

Хартыя\’97