Мікалай Статкевіч: Не трэба рабіць таго, што я не падтрымліваю, дзеля майго вызвалення.
Мікалай Статкевіч звярнуўся да дэмакратычнай грамадскасці з просьбай “не рабіць тых рэчаў, якія ён не падтрымоўвае, спасылаючыся на барацьбу за яго вызваленне”.
Гэта датычыцца, галоўным чынам, нядаўніх прапановаў па паслабленню санкцый ЕЗ, якія Мікалай Статкевіч расцэньвае, як спробу зрабіць волевыяўленне і ахвяры людзей, якія выйшлі на Плошчу, дарэмнымі.
Гэтак жа палітык расцэньвае ідэю байкота выбарчай кампаніі. Ён не разумее, як можна “адмовіцца ад змагання за нашу свабоду дзеля таго, каб дамагчыся нашага вызвалення?”
З такой просьбай Мікалай Статкевіч звярнуўся да нас праз сваіх сяброў.
Мікалай Статкевіч лічыць, што сённяшняя дыскусія павінна прывесці да кансалідаванай пазіцыі, наяўнасць якой, у любым выпадку, лепей за сённяшнія ўзаемныя абвінавачванні.