Навіны

Статкевіч: "Дакладна ведаю, што прасіцца я не буду"

Кацярына Статкевіч перадала ліст ад бацькі палітвязьня, экс-кандыдата на прэзыдэнта Міколы Статкевіча, які знаходзіцца ў магілёўскай крытай турме. Паводле яе, прашэньне аб памілаваньні падпісваць бацька не зьбіраецца ні ў якім выпадку, што б зь ім не зрабілі.

Кацярына атрымала ліст 18 лютага, ішоў ён два тыдні. Мяркуючы па зьмесце, бацька атрымлівае далёка ня ўсе лісты ад нас, мяркауе Кацярына.

Паводле яе, прашэньне аб памілаваньні падпісваць бацька не зьбіраецца ні ў якім выпадку, што б зь ім не зрабілі.

У Шклоўскай калёніі ён апошні месяц сядзеў у цёмнай камэры з мокрымі сьценамі, пасьля этапу ў Магілёўскую турму 10 дзён у штрафным ізалятары. Зараз знаходзіцца ў камеры, ўдзень гадзіна прагулкі ў суправаджэньні сабак, кажа Кацярына Статкевіч.