Сяргей Міхалок і BRUTTO прэзентавалі новы альбом «Родны край»
Альбом выкладзены ў інтэрнэце 14 верасня.
У ім – 12 песень. Сярод іх – як вядомыя хіты «Родны край», «Гары», «Партызан рок», так і новыя кампазіцыі. У альбом таксама ўвайшла старая песня «Ляпіса Трубяцкога» – былога гурту Сяргея Міхалка – «Зніч».
Адзін з бліжэйшых канцэртаў BRUTTO пройдзе 4 кастрычніка ў Варшаве. На ім музыкі прэзентуюць песні з новага альбома. Беларусы, якія збіраюцца на канцэрт, могуць атрымаць бясплатныя візы. Падаць заяўку можна па спасылцы.
Нагадаем, Сяргей Міхалок і ягоны гурт у нашай краіне фактычна знаходзяцца пад забаронай і не могуць выступаць.