Навіны

Пад Віцебскам высадзіліся расейскія дэсантнік

У Віцебскай вобласці расейскія дэсантнікі праводзяць сумесныя вучэнні з падраздзяленнямі беларускіх ПДВ.

Як паведамляе РІА “Новости”, дэсантна-штурмавога падраздзяленне Пскоўскага злучэння ПДВ распачало вучэнні з аэрамабільнымі падраздзяленнямі Беларусі ў Віцебскай вобласці.

Пра гэта паведаміў 29 верасня прадстаўнік управы прэс-службы і інфармацыі Мінабароны Расеі ПДВ падпалкоўнік Яўген Мяшкоў.

Вучэнні пройдуць у некалькі этапаў.

«Актыўныя дзеянні і баявыя стрэльбы будуць праводзіцца з 29 да 30 верасня на палігоне «Лосвіда» (Віцебская вобласць) пасля папярэдняй падрыхтоўкі падраздзяленняў дружалюбных краін», – сказаў Мяшкоў.

Хартыя\’97