Актуальна

Марэк Мігальскі: Задача Еўразвязу – ліквідацыя дыктатуры ў Беларусі

Вызваленне палітвязняў – толькі манеўры дыктатара перад «выбарамі». Яны не павінны ўводзіць у зман еўрапейскіх палітыкаў.

Пра гэта ў інтэрв\’ю Polskie Radio заявіў польскі палітык, экс-дэпутат Еўрапарлемента Марэк Мігальскі (пераклад –charter97.org):

– Я вельмі задаволены вызваленнем палітычных зняволеных, у тым ліку Мікалая Статкевіча, у абарону якога як еўрадэпутат праводзіў шматлікія акцыі. Я запрашаў Марыну Адамовіч, яго жонку, у Брусэль і ў Польшчу, заўсёды сачыў, каб яго імя было ў рэзалюцыях Еўрапарламента па Беларусі і не толькі. Я ўважаю яго найбольш моцным і цвёрдым чалавекам з усіх, што я ведаю.

Я ўважаю яго вызваленне добрым крокам у правільным кірунку, але мы павінны памятаць, што з боку Аляксандра Лукашэнкі – гэта толькі тактычны ход перад выбарамі і перад пагрозаю з Расеі. Тым часам у Менску ўсё яшчэ кіруе дыктатура. Задачай Еўразвязу павінна быць барацьба за яе ліквідацыю.

Хартыя\’97