Андрэй Саннікаў: У Беларусі з'явіцца гібрыдная вайсковая база (+ відэа)
Што б сёння ні заяўляў беларускі дыктатар, заўтра ў Беларусі ўсё адно з\’явіцца расейская вайсковая база.
Пра гэта ў студыі праграмы «Гарачы каментар» тэлеканала «Белсат» заявіў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, каментуючы ўчарашнюю заяву беларускага дыктатара.
– Лукашэнка падымае кошт і таргуецца з Захадам і Крамлём. Але такі гандаль – заўсёды небяспечны занятак. І для самога Лукашэнкі, але перш за ўсё – для нас, для краіны.
Упэўнены, што пасля выбараў Лукашэнка скажа: нам трэба абараняцца ад NATO. Сёння ёсць вялікі досвед усяго «гібрыднага». Вось і ў Беларусі з\’явіцца такая «гібрыдная» база – нібыта беларуская, а напраўду расейская, – упэўнены палітык.