Выбары

Марына Адамовіч: А чаму не 99,9%?

«З блазнаў ва ўладзе даўно трэба смяяцца. Нянавісць іх сілкуе, а смех — паралізуе.»

Пра гэта жонка былога палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч напісала ў «Фэйсбуку», паведамляе charter97.org.

«Сёння я прачнулася і зразумела, што ў мяне няма ні дэпрэсіі, ні суму — упершыню з тых праклятых выбараў 1994 года. Чым больш адсоткаў яны сабе пішуць, тым больш смяшна мне — давайце-давайце! Яшчэ! І яшчэ трохі! А чаму не 99,9%?

Гэта ўжо нават не «пастарэлы Атэла звыкла дадушвае Дэздэмону…». Гэта — «падымаюцца з магіл аблезлыя цені».

Вось паверце — усё будзе добра! І перастаньце вы пра гэтых блазнаў думаць. З іх даўно трэба смяяцца. Нянавісць іх сілкуе, смех — паралізуе.

Гэта я вам як непапраўны аптыміст кажу», — напісала яна.

preload imagepreload image