Акцыя ў Менску: найлепшыя фота і відэа
Фота, зробленыя падчас шэсця 24 лістапада 2015 года ў Менску.
Нагадаем, у Менску прайшла акцыя прысвечаная 19 гадавіне рэферэндуму 1996 года. Арганізатарам мерапрыемства стаў лідар беларускай апазіцыі і былы палітвязень Мікола Статкевіч. Акрамя Статкевіча ў шэсці ўдзельнічалі: ягоная жонка Марына Адамовіч , актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі і Леанід Кулакоў , палітыкі Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька, Павал Севярынец, Павел Вінаградаў і праваабаронца Валер Шчукін.