На апазіцыйны мітынг у Маскве сабралася каля 20 тысяч чалавек
Галоўныя лозунгі: «Гэта не выбары!», «Гэта не Дума!», «Гэта не прэзідэнт!»
Выступ Максіма Вітаргана на мітынге 10 сакавіка 2012 года
За дзень да таго: Навадворская
У Маскве праходзіць шматтысячны мітынг апазіцыі «За сумленныя выбары!» Паводле падлікаў арганізатараў мітынгу, сабралася 30 тысяч чалавек, паліцыя кажа пра 8 тысяч. А вось карэспандэнты расійскіхінтэрнэт-сайтаў, у прыватнасці, Газеты. Ру называюць лічбу ў 20 тысяч дэманстрантаў.
Выступоўцы ўсё тыя ж, што і на папярэдніх мітынгах — Уладзімір Рыжкоў, Сяргей Удальцоў, Ксенія Сабчак. З прамовай выступіў і Гары Каспараў.
Былы прэм’ер-міністрМіхаіл Касьянаў заявіў, што апазіцыя выйдзе на вуліцы 7 мая — у дзень інаугурацыі Пуціна.
Да гэтага дня мусяць быць прынятыя законы, якія вернуць выбарнасць губернатараў і забяспечаць свабодную рэгістрацыю партый. Пратэстны рух патрабуе, каб дзейсная Дзяржаўная дума была распушчаная да снежня, і прайшлі новыя выбары.
Фота rian.ru
* * *
У Маскве сёння адбудзецца апазіцыйны мітынг «За сумленныя выбары». Ён пройдзе на пешаходнай частцы вуліцы Новы Арбат.
Улады Масквы ўзгаднілі акцыю з 13:00 да 16:00 з удзелам да 50 тысяч чалавек.
Пры гэтым, па ацэнках уладаў, выдзеленая пляцоўка здольная змясціць толькі 20 тысяч чалавек.
Тым часам да мітынгу рыхтуецца і паліцыя. На тэрыторыі, адведзенай для акцыі апазіцыі, сабраныя значныя сілы органаў правапарадку. Уздоўж краю ходнікаў па абодва бакі вуліцы расстаўлены металічныя агароджы, а на ўваходзе з’явілісярамкі-металашукальнікі.
Каля ўзбочын стаіць вялікая колькасць аўтобусаў паліцыі. Непадалёку знаходзяцца яшчэ і ваенныя грузавікі.