Мікалай Статкевіч: Дзень Волі трэба святкаваць годна
Улады забаранілі шэсце па праспекту на Дзень Волі. Мікалай Статкевіч заклікае годна адзначыць гэты дзень.
Аб гэтым палітык напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:
“Рэжым дазволіў беларусам сабрацца на Дзень Волі каля кінатэатра “Кастрычнік”, але не дазволіў нам шэсце да помніка Янку Купалу. Замест гэтага нас ізноў скіроўваюць да месца выгулу сабак. Лічу, што гэты дзень, калі беларусы ўпершыню ў найноўшай гісторыі заявілі пра сваё права на незалежнасць, заслугоўвае іншага стаўлення.
Заклікаю прыйсці 25 сакавіка ў 17.00 да помніка Купалу, каб ускласці кветкі і ўшанаваць памяць генія нацыянальнага адраджэння. Потым мы разам арганізавана пройдзем па праспекце да дазволенага рэжымам месца збору. Калі мы будзем дазваляць некаму грэбаваць святымі для нашай нацыі датамі і асобамі, то што стане з нашай краінай.
Жыве Беларусь!“