Навіны

Памёр народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч

У Менску на 85-ым годзе жыцьця памёр народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч.

Сыйшоў у вечнасць Волат, Жывіцель пустыні беларушчыны, сапраўдны Паэт і патрыёт Бацькаўшчыны.

Светлая памяць Вам, дарагі Ніл Сымонавіч! Вечнага жыцця ў Божым царстве!

Мы глыбока смуткуем і выказваем спачуванне родным і блізкім вялікага Паэта.

Ніл Гілевіч — паэт, перакладчык, аўтар дзесяткаў паэтычных зборнікаў, кніг па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы. 

Член Саюза пісьменьнікаў з 1954 году. 

Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1956), кандыдат філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры філфаку БДУ.

У 1980-89 — першы сакратар Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. 

Ляўрэат дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980), народны паэт Беларусі (1991). 

Ніл Гілевіч з 60-ых гадоў актыўна выступаў за беларусізацыю, у якасьці дэпутата Вярхоўнага Савета 11-га скліканьня быў адным з ініцыятараў прыняцця Закону аб мовах. 

У Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня ўзначальваў Камісію па адукацыі, культуры і захаваньні гістарычнай спадчыны.

У 1989 −1997 старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. 

Адзін з сустрашыняў Усебеларускага З’езду за Незалежнасьць (ліпень 2000 году). 

У канцы 2013 году выйшаў апошні 23-ці том Збору твораў.

“Падымiся над бядой i болем,
Калi ты не кволы чалавек… “
Я – не волат. Я бываю кволым.
Часам слёзы блiснуць з-пад павек.

Над сваёй бядой, сваёй загубай
Я ўздымуся… Ды не дай ты бог,
Каб над болем Бацькаўшчыны любай
Я падняцца калi-небудзь мог!
Читать полностью:  http://www.sinyavokaya.ru/padymisya-nad-byadoi-i-bolem