Падрыхтоўка Кангрэса дэмакратычных сілаў
Праца па падрыхтоўцы Кангрэса дэмакратычных сілаў стымулюе да яднання і тых кіраўнікоў апазіцыйных партый, якія пакуль не падтрымалі кангрэс. Яны пагадзіліся на ўтварэнне “круглага стала” лідэраў дэмакратычных арганізацый.
Учора аргкамітэт кангрэса разгледзеў гэтую прапанову. Безумоўна, сябры аргкамітэта лічаць яе недастатковай формай кансалідацыі дэмакратычных сілаў. Але разам з тым — гэта крок у правільным накірунку. Таму сябры аргкамітэта Кангрэса дэмакратычных сілаў вырашылі ў поўным складзе ўзяць удзел у працы прапануемага “круглага стала”. Плануецца, што яго першае ўстаноўчае пасяджэнне адбудзецца заўтра ў 13.00