Актуальна

Сёння – суды за Беларускі нацыянальны кангрэс (абнаўляецца)

У судах Менска 24 траўня праходзіць разгляд адміністрацыйных спраў за ўдзел у ва ўстаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэса, які 15 траўня прайшоў у сталічным парку імя Янкі Купалы. 

Суддзя суду Ленінскага раёна сталіцы Андрэй Камушкін будзе разглядаць справу пісьменніка і палітыка Уладзімір Някляева. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП) і непадпарадкаванню законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі (арт.23.4 КаАП).  Пачатак ў 9-00.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска  сёння разглядаюцца справы:

Міколы Аксаміта, артыкулы 23.34 і 23.4 КаАП, суддзя В. Свістунова.

Вячаслава Сіўчыка, артыкулы 23.34 і 23.4 КаАП, суддзя Іван Майсейчык. На суд не з\’явіўся, паседжанне перанесенае на 10 гадзін 6 чэрвеня з прымусовым прыводам актывіста на суд.

Станіслава Шушкевіча, артыкул 23.34 КаАП, суддзя В. Шабуня. Сведкі – Алег Лук’янаў, Дзмітрый Шантар. Пастанова – штраф 30 базавых велічынь (6,3 млн. рублёў).

Уладзіміра Яроменкі, артыкулы 23.34, 23.4 і 17.1 КаАП, суддзя В. Шабуня.

Юрыя Лукашэвіча, артыкулы 23.34 і 23.4 КаАП, суддзя А Дзенкевіч, Пастанова – штраф – 15 базавых велічынь.

Генадзя Фядыніча, артыкулы 23.34 і 23.4 КаАП, суддзя А Дзенкевіч.

Мікалая Статкевіча, артыкул 23.34 КаАП, суддзя М. Хома. На суд не з\’явіўся.

Зміцера Сільчанкі, артыкул 23.34 і 23.4 КаАП, суддзя М. Казлова, Пастанова – штраф – 30 базавых велічынь. Адзін пратакол накіраваны на дапрацоўку.

Кірыла Цыганка, артыкул 23.34 КаАП, штраф 25 базавых велічынь.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 24 траўня будуць судзіць і актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага. Пачатак у 9 гадзін раніцы.

У Маскоўскім судзе вынесена пастанова па арт. 23.34 КаАП ў дачыненні даПаўла Старавойтава. Суддзя Таццяна Пірожнікава  пакарала актывіста штрафам у памеры 15 базавых велічынь.

Барда і паэта Зміцера Захарэвіча будуць судзіць у Заводскім судзе Мінска. Пачатак – 9-00. Захарэвіч на суд не з\’явіўся.

Міліцыя не перашкаджала ўдзельнікам кангрэсу, але складала пратаколы на яго арганізатараў і вядомых актывістаў. Паводле назіральнікаў, было складзена больш за 20 пратаколаў на актыўных удзельнікаў. Сярод іхМікалай Статкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Генадзь Фядыніч, Леанід Кулакоў, Сяргей Мацкойць ды іншыя.

Вясна96