Улада рабуе сваіх грамадзянаў
Беларуская ўлада – сапраўдны прафессіянал па розным спосабам ад\’ёма грошай у сваіх грамадзянаў. Вось яшчэ адзін з такіх спосабаў.
Мінчане ведаюць гандлёвы цэнтр “Імпульс”, што на вул. Харужай побач з пл. Я. Коласа. Дзяржаўнае прадпрыемства “Мінскае вытворчае аб\’яднанне вылічальнай тэхнікі” прапанавала ўсім жадаючым пабудаваць ззаду ад яго за свае грошы будынак “Імпульса-2” і стаць уласнікамі гандлёвых плошчаў у ім.
Каля 160 чалавек паверылі ўладзе і ўклалі ў будаўніцтва свае накапленні. Некаторыя нават кватэры пазакладвалі. Інвеставалі ў камерцыйную нерухомасць, так бы мовіць.
У 2013 годзе будаўніцтва было завершана. Але раптам прадпрыемства вылічальнай тэхнікі аб\’явіла пра скасаванне дамовы на будаўніцтва ў сувязі …”са стратай цікавасці”(?!).
У выніку ўлада атрымала бясплатны новы будынак у цэнтры Мінска, а людзі, якія паверылі ёй, засталіліся ні з чым і без сваіх грошай.
Безумоўна, яны пайшлі па судам. Вынік тых судоў людзям, меўшым справу з беларускім “правасуддзем”, прадказаць лёгка.
Астап Бендэр адпачывае. Калі ва ўладзе банда, то і ставіцца яна да грамадзянаў, як бандыты да сваіх ахвяраў.
Мікалай Статкевіч