Мікалай Статкевіч: Чаму ў нас усё пайшло не так?
Быў на джазавым вечары каля мінскай ратушы. Цудоўны вечар. Добрая, поўная пазітыўнай энэргетыкі музыка, добрае месца, добрае надвор\’е і галоўнае – вялікая колькасць нармальных людзей розных узростаў з нармальнымі тварамі і вачыма. “Электарату” з перагарам , нягледзячы на суботні вечар, не назіраў.
Поўнае ўраджанне нармальнай еўрапейскай краіны. Калі не думаць пра астатняе.
Чаму ў нас ўсё пайшло не так, хто вінаваты? Фатальным чынам не пашанцавала з суседземі? Але ж быў шанец на нармальнае развіццё, калі гадоў 20 таму ім было не да нас. Размянялі тады гэты шанец на сіпатую галаву ў тэлевізары. А цяпер і не ведаем, як тую галаву з тэлевізара прыбраць, не нарваўшыся на “братоў”.
Памятаю, як некалі адзін дыпламат, упершыню прыехаўшы ў Беларусь, сказаў мне: ” Прыгожая краіна, прыгожыя людзі, сапраўдныя еўрапейцы. Шкада вас”. Адказаў яму, што мне шкада яшчэ болей. Таму буду ўпірацца да апошняга.
Мікалай Статкевіч, facebook.com