Актуальна

"Лібералізацыя" буяе"

Нядаўна ўлады паведамілі аб сваім рашэнні знесці дом, дзе дзее жыве Мікалай Статкевіч. Аб гэтым палітык напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Мікалай Статкевіч напісаў:

“Лібералізацыя” буяе.

Нядаўна ўлады паведамілі аб сваім рашэнні знесці дом, дзе я жыву, ў сувязі з раптоўна ўзнікшымі “грамадскімі патрэбамі”. Гэты стары дом з садам належыць маёй жонцы. Яна ў ім вырасла. 

Рашэнне аб зносе было дэманстратыўна прынята 13 верасня, на наступны дзень пасля арганізаванай мной масавай акцыі за сапраўдныя выбары.

Шчыра кажучы, нечага такога я чакаў. Здзіўляе іншае. Няўжо людзі, якія ўжываюць такія метады, сур\’ёзна спадзяюцца, што яны ці іх нашчадкі застануцца жыць пасля змены сітуацыі ў іх, пабудаваных на неведама адкуль узятыя мільёны, палацах?

Facebook