БНК: аб'яднанне дэмакратычных сілаў будзе працягвацца
Крызісныя з\’явы ў эканоміцы Беларусі імкліва нарастаюць. Расце пагроза ўцягвання нашай краіны ў знешнія канфлікты. Беларусы падзелены па супрацьлеглым геапалітычным арыентацыям. Пры адсутнасці дэмакратычнага механізму вызначэння кампраміснага шляху развіцця краіны гэта пагражае грамадзянскім канфліктам. Гіпертрафіраваная залежнасць ад Расіі ставіць пад пагрозу існаванне беларускай дзяржаўнасці.
Аўтарытарны марыянеткавы рэжым не можа і не хоча праводзіць крайне неабходныя палітычныя і эканамічныя рэформы. Яго сілавыя органы, падрыхтаваныя, ў першую чаргу, для падаўлення грамадскага супраціву дыктатуры ці ў якасці дапаможных для расійскіх сілавых структур. Яны не здольныя абараніць незалежнасць краіны.
Рэжым вычарпаў свой рэсурс. Яго захаванне будзе толькі пагаршаць сітуацыю. Дзеля выратавання краіны неабходна змена ўлады.
Толькі актыўная частка нацыі, аб\’яднаўшы свае сілы, можа вярнуць уладу народу, правесці неабходныя рэформы, падрыхтавацца да пагроз і абараніць дзяржаву.
Нашы дзесяцімесячныя спробы аб\’яднання ўсіх дэмакратычных палітычных арганізацый выразна засведчылі негатоўнасць кіраўніцтва часткі з іх супрацьстаяць пагрозам і выклікам, якія стаяць перад нашай краінай, адсутнасць у іх пачуцця асабістай адказнасці за лёс Беларусі.
Два десяцігоддзі пад ціскам рэжыма прывялі ў іх да страты волі да перамогі і мужнасці да рэальнага змагання, да замены стратэгіі барацьбы стратэгіяй выжывання. Нават калі пакінуць у баку “канспіралагічныя” версіі, такія арганізацыі па сутнасці перасталі быць апазіцыйнымі. Яны пагадзіліся быць дэкаратыўным упрыгожваннем створанай рэжымам машыны падаўлення грамадскай актыўнасці.
Наша праца па аб\’яднанню дазволіла выявіць і аб\’яднаць тыя нацыянальныя ці рэгіянальныя арганізацыі і іх лідараў, якія захавалі адказнасць, волю і мужнасць. Створаны 15 траўня Беларускі нацыянальны кангрэс – гэта агульнанацыянальнае аб\’яднанне дзеля барацьбы за свабоду і незалежнасць. Зараз Кангрэс аб\’ядноўвае сем агульнанацыянальных арганізацый і восем рэгіянальных кааліцый аб\’яднаных дэмакратычных сіл. Лідары БНК – гэта годныя людзі, якія даказалі сваю здольнасць браць на сябе адказнасць за лёс краіны. У Радзе Кангрэса чатыры кандыдаты ў прэзідэнты, пяць былых вязняў сумлення, найбольш аўтарытэтныя рэгіянальныя лідары.
Праца па аб\’яднанню працягваецца. Нядаўна Рада БНК разгледзела пытанне фармавання рэгіянальных кааліцый у рэгіёнах, дзе на агульных сходах актывістаў падаўляючай большасцю галасоў (90-100%) былі прыняты рашэнні аб аб\’яднанні ў Кангрэс. Але потым фармальнае рашэнне аб утварэнні рэгіянальных кааліцый, якое патрабавала згоды ўсіх існуючых у рэгіёне філій дэмакратычных арганізацый, было заблакавана кіраўнікамі некаторых з іх па камандзе мінскіх партыйных начальнікаў. Таму Рада прыняла рашэнне стварыць кааліцыі ў гэтых рэгіёнах, нягледзячы на інспіраваныя звонку спробы заблакаваць аб\’яднанне.
Усе, хто гатовы да рэальнай барацьбы, аб\’ядноўваюцца. Хто перашкаджае аб\’яднанню, той ставіць мэтай асабістае выжыванне, а не вызваленне краіны. Як мы ўпэўніліся, спробы аб\’яднанацца з такімі “апазіцыянерамі” толькі перашкаджаюць барацьбе.
Пасля аб\’яднання сілаў нас чакае галоўная задача – барацьба за вяртанне ўлады народу.