Навіны

Атрошчанкаў, Калякін і Лябедзька затрыманыя ў Оршы (абнаўляецца)

Апазіцыйныя лідары затрыманыя ў Оршы.

Як стала вядома з паведамлення рэдакцыі “Хартыі97”, старшыню партыі “Справядлівы свет” Сяргея Калякіна, старшыню партыі АГП Анатоля Лябедзьку і былога палітвязня, прэс-сакратара кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Аляксандра Атрошчанкава, знялі з цягніка Мінск-Масква ў Оршы і затрымалі нібы па падазрэнню ў перавозе наркотыкаў. 

Пазней стала вядома, што іх даставілі ў Аршанскі РУУС.

Тэлефоны ніводнага з іх не адказваюць.

Вядома, што сёння яны збіраліся вылецець у Брусэль

Паведамляе “Радыё Свабода”: А 1.30 Анатоль Лябедзька зноў адказаў на званок і здолеў скаць некалькі словаў. На пытаньне, на якой падставе іх затрымалі, лідэр АГП паведаміў, што у момант затрыманьня казалі, што шукаюць наркотыкі, а цяпер “шыюць” адміністратыўную справу.

10.00 Пакуль затрыманыя знаходзяцца ў аршанскім ізалятары часовага ўтрымання, што ў будынку міліцыі на вуліцы Энгельса ў Оршы. Каля суда збіраюцца аршанскія дэмакратычныя актывісты. Прыехаў бацька Аляксандра Атрошчанкава Сяргей і некалькі ягоных знаёмых. У пераліку судовых справаў, прызначаных да разгляду на сёння, прозвішчаў затрыманых у цягніку Мінск — Масква палітыкаў няма, хто іх будзе судзіць — таксама невядома, дадае Радыё Свабода.

10.16

Як паведаміў бацька Аляксандра Атрошчанкава Сяргей Атрошчанкаў, які цяпер знаходзіцца ў Оршы, найбліжэйшым часам затрыманых павінны даставіць у суд Оршы і Аршанскага раёна. «Я толькі ведаю, што іх абвінавачваюць у дробным хуліганстве. Мне сказалі, што суд пачнецца ў 10.45», — сказаў Сяргей Атрошчанкаў. У судзе таксама дзяжураць назіральнікі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і мясцовыя праваабаронцы.

 10.50 Дар’я Корсак піша ў сваім Фэйсбуку, што паседжаньне суду пачнецца неўзабаве. Справу будзе разглядаць судзьдзя Серафімовіч.

Тэлефонная сувязь з затрыманымі адсутнічае, паведамляе БелаПАН.

11.10 Бацьку Атрошчанкава паведамілі, што пасяджэньне будзе праходзіць у кабінэце № 13. Кабінэт маленькі, а ахвотных трапіць на пасяджэньне каля дзесятка. Таму яны спадзяюцца, што пад працэс дадуць судовую залю. Затрыманых пакуль не прывезьлі.

13:16

Дар’я Корсак праз Фэйсбук паведамляе: Атрошчанкаў напісаў, што ўсе затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання, што будуць там да 16.00. «Магчыма, канешне, яго дэзінфармавалі», — напісала Корсак.

Уладзімір Чудзянцоў у Фэйсбуку паведамляе: Цудам датэлефанаваўся да затрыманага ў Оршы Аляксандра Атрошчанкава (тэлефон у яго пакуль не адабралі, проста ўсю ноч не давалі адказваць). У гэтыя хвіліны іх усіх вязуць у мясцовы суд, пратаколы складзеныя па арт 17.1 («лаянка ў грамадскім месцы», як звычайна). «Свеціць» да 15 сутак, піша Радыё Свабода.

Дэмакратычныя актывісты, якія прыйшлі да будынку суду падтрымаць арыштаваных Лябедзьку, Калякіна і Атрошчанкава, не выключаюць, што суд пачнецца, як толькі людзі разыйдуцца. Таму яны наладзілі дзяжурства ў судзе. І такім чынам зьбіраюцца дачакацца 16.00.

16.25 Суд перанесены на 29 сакавіка. Пра гэта паведамілі бацьку Аляксандра Атрошчанкава ў аддзяленьні міліцыі  на транспарце.

29 сакавіка

10.50

Каля ганка аршанскага гарадскога суда зноў сабраліся некалькі актывістаў, якія чакаюць, калі ж у суд прывязуць Лябедзьку, Калякіна і Атрошчанкава.

Бацьку Атрошчанкава Сяргею паведамілі, што а 12-й адбудзецца выязны суд у лінейным аддзяленні міліцыі.

 11.30 У лінейным аддзеле міліцыі не пацьвярджаюць зьвесткі, што тут адбудзецца судовае паседжаньне. Тым часам у ізалятары часовага ўтрыманьня бацьку Атрошчанкава Сяргею зноў паведамілі, што суд адбудзецца менавіта там.
11.40 Актывісты, якія засталіся каля будынку суда, кажуць, што суд усё ж адбудзецца ў гарадзкім судзе. Такім чынам, выглядае, што бацьку Атрошчанкава наўмысна падманулі.

11.55 Лябедзьку, Калякіна іАртошчанкава хутчэй за ўсе прывезьлі ў гарадзкі суд. Верагодна, паседжаньне будзе праходзіць на трэцім паверсе суду. Бо на ўваходзе на гэты паверх стаяць міліцыянты і нікога не прапускаюць.

12.00 Супрацоўнікі міліцыя заяўляюць, што суд закрыты. Праваабаронца Валер Шчукін спрабуе прарвацца праз міліцэйскае ачапленьне, яму пагражаюць затрыманьнем. Нікому не вядома, што адбываецца на трэцім паверсе, ці ідзе ўжо там працэс. (паводле Радыё Свабода)

12.10 Судовае паседжаньне вядзе судзьдзя Натальля Байцова. Супрацоўнікі гарадзкога аддзела міліцыі кажуць, што выконваюць рашэньне суду нікога не пускаць у залю. (Радыё Рацыя)

12.20 Сяргей Атрошчанкаў напісаў скаргу ў судовую кнігу скаргаў. Чаму суд зрабілі закрытым, чаму яго падманвалі пра месца і час суду, чаму яго, бацьку абвінавачанага, не пускаюць у судовую залу.

13.00 Справу разглядае суддзя Байцова, супрацоўнікі міліцыі па-ранейшаму перашкаджаюць і нікога не пускаюць на слуханні, спасылаючыся на загад суддзі. На працэс не дапушчаны нават бацька Аляксандра Атрошчанкава. 40 хвілін таму мужчына напісаў скаргу на імя старшыні суда, аднак скарга пакуль так і не была разгледжаная. Супрацоўнікі міліцыі заяўляюць, што яны ахоўваюць у судзе грамадскі парадак, але пакуль яны фактычна яго самі парушаюць, не дапускаючы людзей і блакуючы дзверы. Ці скарысталіся палітыкі сваім правам на адваката, супрацоўнікі міліцыі таксама пакуль не паведамілі.

15.20 Праз тры гадзіны пасля пачатку судовага працэсу грамадскасць упусцілі на слуханне па справе Анатоля Лябедзькі, Сяргея Калякіна і Аляксандра Атрошчанкава. Як высветлілася, суд пачаўся яшчэ ад 12 гадзіны. Палітыкаў абвінавачваюць у дробным хуліганстве. Аляксандр Атрошчанкаў на судовым працэсе заявіў хадайніцтва аб прадастаўленні яму магчымасці звязацца са сваім адвакатам Марынай Кавалеўскай. Суддзя прапанавала яму скарыстацца паслугамі мясцовага аршанскага адваката, а ў хадайніцтве аб прадастаўленні Марыны Кавалеўскай адмовіла. Пасля гэтага Сяргей Калякін запатрабаваў магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі, паводле якіх іх абвінаачваюць у дробным хуліганстве. Палітык адзначыў, што да гэтага часу, пасля паўтара дні пасля затрымання, ён так і не бачыў дакументаў, на падставе якіх ён абвінавачаны. Трэба адзначыць, што ў судовую залу ўсіх прысутных упусцілі толькі пасля сдачы мабільных тэлефонаў, фота- і аўдыёапаратуры. Такім чынам, суддзя і супрацоўнікі міліцыі фактычна пазбавілі права журналістаў выконваць свой прафесійны абавязак і сачыць за судовым працэсам.

18:25 Суд аштрафаваў кожнага падсуднага на 350 тысяч рублёў (10 базавых велічынь).