Аб эканамічным становішчы
З А Я В А
Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу
На працягу апошніх гадоў эканамічнае становішча краіны рэзка ідзе на спад. З кожным месяцам павышаецца колькасць стратных предпрыемстваў ад буйных да малых.
Людзі працуюць больш, зарабляюць менш, а моладзь дык наогул не мае ніякіх перспектыў і вымушана з’язджаць за мяжу.
Істотна пагаршаецца рацыён харчавання чалавека працы, студэнтаў, пенсіянераў. Людзі трацяць на харчаванне больш паловы сваіх заробкаў, што безумоўна сведчыць пра масавае збядненне насельніцтва.
Нашы суседзі ў Польшчы, Літве трацяць на харчаванне не больш 15 % сваіх даходаў.
Відавочна, што, так званы «курс на сацыяльна арыентаваную эканоміку», стварэнне недзеяздольных звязаў не толькі не прыносіць рэальнага плёну, але і паставіў краіну ў поўную эканамічную залежнасць ад Расіі.
Усе хібы, памылкі ў эканоміцы кіраўніцтва краіны і ўрад выпраўляе выключна за кошт насельніцтва.
Гэта палітыка антынародная, а таму яна недапушчальная.
Рада БНК заклікае ўсіх неабыякавых людзей да кансалідаванай барацьбы за свае правы і заяўляе пра стварэнне камісіі па сацыяльна-эканамічных пытаннях.
г.Мінск, 07.12.2016