Свята

Мікалай Статкевіч: Новы год нясе нам надзею

Але летась беларусы яшчэ не былі гатовыя нешта зрабіць разам, каб змяніць сваю краіну да лепшага. Кожны спрабаваў выжыць паасобку. Гэта як паспрабаваць уладкаваць сваю каюту на караблі, які ідзе на дно.

Наступны год нясе не толькі праблемы, але і надзею. У тых, хто хоча пераменаў, з\’яўляецца шанец скарыстацца новымі абставінамі і прымусіць дыктатара вярнуць народу адабраныя ў яго палітычныя і эканамічныя правы. Ніхто іншы за нас гэта не зробіць.

Таму ў наступным годзе я перш за ўсё жадаю вам мужнасці, сіл і волі, каб зрабіць Беларусь свабоднай, змяніць жыццё нашай краіны і сваё жыццё да лепшага.

Яшчэ я жадаю вам шчасця і любові, падтрымкі, цяпла ад тых, хто вам любы. Няхай гэтыя пачуцці ніколі не пакідаюць ваш дом.

Няхай у нашым агульным Доме – нашай Беларусі – будзе добра і ўтульна ўсім, хто жыве на гэтай блаславёнай зямлі пад белымі крыламі.

З Новым годам, сябры!нулы год быў складаным для Беларусі. Жыццё большасці з нас стала больш цяжкім. Вельмі многія ўжо зразумелі, што сённяшняя ўлада завяла краіну ў тупік, што пры цяперашнім кіраўніцтве лепей жыць не станем.

Але летась беларусы яшчэ не былі гатовыя нешта зрабіць разам, каб змяніць сваю краіну да лепшага. Кожны спрабаваў выжыць паасобку. Гэта як паспрабаваць уладкаваць сваю каюту на караблі, які ідзе на дно.

Наступны год нясе не толькі праблемы, але і надзею. У тых, хто хоча пераменаў, з\’яўляецца шанец скарыстацца новымі абставінамі і прымусіць дыктатара вярнуць народу адабраныя ў яго палітычныя і эканамічныя правы. Ніхто іншы за нас гэта не зробіць.

Таму ў наступным годзе я перш за ўсё жадаю вам мужнасці, сіл і волі, каб зрабіць Беларусь свабоднай, змяніць жыццё нашай краіны і сваё жыццё да лепшага.

Яшчэ я жадаю вам шчасця і любові, падтрымкі, цяпла ад тых, хто вам любы. Няхай гэтыя пачуцці ніколі не пакідаюць ваш дом.

Няхай у нашым агульным Доме – нашай Беларусі – будзе добра і ўтульна ўсім, хто жыве на гэтай блаславёнай зямлі пад белымі крыламі.

З Новым годам, сябры!