За 30 дзён у СІЗА Дзмітрый Дашкевіч атрымаў каля 300 лістоў
За 30 дзён знаходжання ў СІЗА Глыбоцкай папраўчай калоніі лідар “Маладога фронту” атрымаў каля 300 лістоў. Пра гэта “Беларускаму партызану” паведаміла нявеста палітыка Настасся Палажанка.
“Дзякуй усім за падтрымку. Зараз Зміцер будзе адказваць на лісты, знаёміцца з прэсай”, – паведаміла дзяўчына.
6 красавіка адвакат наведаў Дзмітрыя Дашкевіча ў глыбоцкай калоніі. Адвакат гутарыў з падабаронным праз шкло і ў прысутнасці супрацоўнікаў калоніі. Увечары ў аўторак лідара “Маладога фронту” вызвалілі з СІЗА пасля 30-ці дзён. З.Дашкевіч зноў пераведзены ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу), дзе будзе знаходзіцца да чэрвеня.
“Здароўе здавальняючае. Асаблівых скаргаў, роўна як і пажаданняў, Зміцер не мае”, – жартуе Наста Палажанка.
У сярэдзіне сакавіка Дзмітрыя Дашкевіча паўторна змясцілі ў штрафны ізалятар калоніі на 30 сутак. Адміністрацыя калоніі тлумачыць гэтае рашэнне “невыкананнем патрабаванняў”.
У лютым лідара «Маладога фронту» змяшчалі ў СІЗА двойчы. У арганізацыі, якую ўзначальвае З.Дашкевіч, лічаць, што на яго аказваецца беспрэцэдэнтны ціск і новыя 30 сутак штрафнога ізалятара сведчаць аб тым, што ціск толькі ўзмацняецца. На такі доўгі тэрмін Дашкевіча ў штрафны ізалятар яшчэ не змяшчалі.