Навіны

Андрэй Саннікаў у Мінску!

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі вярнуўся дадому з турмы. Сустракаць яго на вакзал прыйшло каля 50 чалавек.

Глядзець тут Глядзець тут

Аўтар: Алесь Пілецкі 15.04.2012 02:56

Пра тое, як 14 красавіка вызвалялі Андрэя Саннікава, першыя словы і фота палітыка на волі можна пачытаць тут.

А ўночы з суботы на нядзелю экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў вярнуўся ў Мінск. Каля другой гадзіны ночы 15 красавіка ён сустрэўся ля чыгуначнага вакзала з паплечнікамі і журналістамі. Саннікаў не быў шматслоўным. “Я дагэтуль не разумею, дзе знаходжуся. Хачу адпачыць. Зараз галоўная мэта — вызваленне іншых палітвязнеў”, — толькі і змог сказаць ён прысутным.

Выглядаў экс-кандыдат вельмі стомленым, але адначасова і радасным. Пазнаць яго было складана – Саннікава прывыклі бачыць з барадой, а ў калоніі ён яе згаліў.

Сустрэча ля вакзала працягвалася не больш за пяць хвілін. Пасля чаго Андрэй Саннікаў паехаў дадому. Там яго чакала жонка Ірына Халіп. Яна, у адрозненне ад іншых родных экс-кандыдата ў прэзідэнты не змагла прыйсці на сустрэчу да вакзала. Халіп абавязаная пасля 22-х гадзінаў знаходзіцца дома.

 

 

Сустрэць Андрэя Саннікава на Прывакзальную плошчу прыйшлі дзясяткі чалавек.

Саннікаў дома з жонкай Ірынай Халіп.


Гісторыя Андрэя Саннікава

Інтэрв\’ю Саннікава на волі: Пакуль не ведаю, на якім я свеце! 

Як судзілі Саннікава (онлайн суда+фота) 

Андрэй Саннікаў напісаў Лукашэнку прашэнне аб памілаванні (ВІДЭА)

Саннікаву на этапе пагражалі, што ён не даедзе да калоніі жывым 

Андрэй Саннікаў: У КДБ мяне катавалі 

Скарга пра катаванні Саннікава пададзеная ў ААН

Андрэй Саннікаў працуе ў калоніі на шкоднай для здароўя вытворчасці 

Чытаць далей: http://euroradio.fm/report/andrei-sannikaw-vyarnuwsya-dadomu-fota-videa-105097