Грамадская акцыя

Наш бой прадаўжаецца!

Найбліжэйшыя акцыі пратэсту пройдуць у Менску 22 чэрвеня і 3 ліпеня.

Відэаролік з заклікам выходзіць на Кастрычніцкую плошчу Менска ў гэтыя дні з\’явіўся на сэрвісе YouTube.

Яго аўтары нагадваюць аб гарачай вясне 2017 года. Відэашэраг з кадрамі з пратэстаў у розных гарадах Беларусі заканчваецца словамі «Наш бой прадаўжаецца» і інфармацыяй пра найбліжэйшыя акцыі.

Пікет салідарнасці з палітвязнямі пройдзе 22 чэрвеня а 18:00 на Кастрычніцкай плошчы Менска. Яго галоўнае патрабаванне – неадкладнае вызваленне палітвязняў паводле «справы патрыётаў», а таксама Змітра Паліенкі і Міхаіла Жамчужнага.

Акцыя «За мірную Беларусь» адбудзецца 3 ліпеня і пройдзе пад сацыяльнымі і антываеннымі лозунгамі. Пачатак – а 14:00 на Кастрычніцкай плошчы Менска.

charter97.org