Навіны

Пасяджэнне Савета Сацыял-дэмакратычнага Інтэрнацыянала (SI)

У Нью-Ёрку ў будынку ААН адбываецца чарговае пасяджэнне Савета Сацыял-дэмакратычнага Інтэрнацыянала (SI).

На пачатку Савета перад прадстаўнікамі сацыял-дэмакратычных партый з усяго свету выступіў генеральны сакратар ААН Антоніа Гуціераш.

 

 

 

Кароткі пераказ праблем, якія ён узгадаў: 

  1. Глабалізацыя непазбежна, але яна павінна быць справядлівай для ўсіх краін. Зараз гэта не так.
  2. Канцэнтрацыя большасці сусветных багаццяў у невялікай купкі людзей вядзе да росту беднасці, сацыяльнай напружанасці і карупцыі.
  3. Нераўнамернасць у развіцці, адставанне многіх краінаў ці асобных рэгіёнаў у развітых краінах прыводзяць да ўлады папулістаў з радыкальнымі поглядамі.
  4. Свет стаў шматпалярным, болей хаатычным і непрадказальным. Суадносіны сіл у свеце змяніліся і з-за гэтага падтрымка дэмакратыі і правоў чалавека ў свеце зменшылася.
  5. Істотнай пагрозы сусветнай вайны зараз няма, але ёсць лакальныя канфлікты, якія могуць перарасці ў рэгіянальныя.
  6. Экалагічныя праблемы – Парыжскія пагадненні па клімату нават не дазваляюць выканаць задачу абмежаваць павышэнне сярэдней тэмпературы на планеце двума градусамі. Да таго ж ЗША ставяць іх пад сумненне. З-за глабальнага пацяплення цэлыя рэгіёны апустыньваюцца. Растуць канфлікты з-за вады. Павялічваецца колькасць бежанцаў з гэтых рэгіёнаў
  7. Мы напярэдатні 4-й прамысловай рэвалюцыі. Многія прафесіі зробяцца непатрэбнымі. Усяго толькі праз 10 год свет зменіцца непазнавальна. Трэба шукаць, як прыстасавацца да новай сітуацыі.

Каб супрацьстаяць праблемам, генеральны сакратар ААН заклікаў да справядлівай глабалізацыя і лепшага кіравання. Неабходны рост уплыву міжнародных арганізацый, у тым ліку ўзмацненне ААН, развіццё грамадзянскай супольнасці ва ўсіх краінах. Нават насуперак урадам несвабодных краін. А прыхільнікі дэмакратыі і правоў чалавека павінны заставацца вернымі сваім прынцыпам.

  • Праца Савета SI працягваецца. Мой даклад запланаваны на другую палову дня 12 ліпеня.

Мікалай Статкевіч, facebook.com