Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Беларускі Нацыянальны Кангрэс

Рада БНК патрабуе вызваліць палітычных зняволеных

Улады павінны неадкладна спыніць пераслед удзельнікаў мірных акцый пратэсту. Пра гэта гаворыцца ў заяве Рады БНК, прынятай учора, 21 ліпеня.

Падаем тэкст дакумента:

– 20 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна горада Менска адбыліся судовыя працэсы над удзельнікамі акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, якая прайшла 22 чэрвеня. Максім Вінярскі, Леанід Кулакоў і Вольга Нікалайчык арыштаваныя на тэрмін ад 10 да 15 дзён, Арцём Чарняк, Мікалай Логвінаў і Мікіта Краснакуцкі атрымалі вялікія штрафы. Некаторыя адміністрацыйныя працэсы прайшлі без удзелу абвінавачаных, а прысуды выносіліся на падставе хлуслівых сведчанняў сведак-міліцыянтаў.

Незаконныя выракі пра арышты і штрафы прымалі суддзі Вікторыя Шабуня і Іван Касцян, якія раней неаднаразова ўдзельнічалі ў расправах над актывістамі апазіцыі.

Найбліжэйшым часам можна чакаць новых адміністрацыйных працэсаў у дачыненні да ўдзельнікаў акцый, якія прайшлі 3 і 7 чэрвеня пад лозунгам «За мірную Беларусь». Некаторых з іх ужо выклікаюць у аддзяленні міліцыі для складання пратаколаў.

Рада БНК патрабуе ад улад Беларусі неадкладна вызваліць і рэгабілітаваць усіх палітычных зняволеных ды спыніць пераслед удзельнікаў мірных акцый пратэсту. Таксама БНК звяртаецца да міжнароднай супольнасці з заклікам націснуць на рэжым Лукашэнкі, каб дамагчыся абароны правоў чалавека і паважлівага стаўлення да грамадзян краіны.

Хартыя\’97


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to verify temporary file contents for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:51 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('synced') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 51