Увага! Акцыя папярэджання пачнецца у Мінску 8 верасня ў 19.00
Час правядзення акцыі папярэджання на Кастрычніцкай плошчы змяніўся на гадзіну. Такое рашэнне прыняла Рада Беларускага нацыянальнага кангрэса.
Аб гэтым паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйбуку Мікалай Статкевіч.
Увага!
Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэса па просьбе мінчан змяніла час пачатку Акцыі папярэджання.
Пратэст супраць унутранай акупацыі краіны і супраць пагрозы знешняй агрэсіі пачнецца на гадзіну пазней – 8 верасня ў 19.00 на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
Вызвалім Беларусь з-пад унутранай акупацыі і не дапусцім знешняй акупацыі нашай краіны!
Уладу – народу!
Жыве Беларусь!