Лукашэнка перапалоханы: Мікола Статкевіч арыштаваны
Улады спужаліся Акцыі папярэджання 8 верасня.
Пра затрыманне лідара Беларускага нацыянальнага кангрэсу
Міколы Статкевіча паведаміла ягоная жонка Марына Адамовіч.
Паводле ейнай інфармацыі, наступныя 15 сутак ён правядзе на Акрэсціна.
«Міколу арыштавалі сёння блізу 12-й гадзіны, недалёка ад дому, калі ён ішоў на сустрэчу. Ужо на Акрэсціна. 15 сутак. Восень блізка…» – напісала жонка палітыка ў Фэйсбуку.
Імаверна, затрыманне палітыка звязанае з акцыяй пратэсту, якую БНК збіраецца правесці 8 верасня.
15 сутак палітык атрымаў за шэсце 3 ліпеня. Яго завочна асудзілі 9 жніўня, аднак адразу затрымліваць не сталі.
Марына Адамовіч таксама паведаміла сайту Charter97.org, што пасля арышту Міколы Статкевіча ёй патэлефанавалі з Ленінскага РУУС Менска і паведамілі, што палітык арыштаваны на 5 сутак. Што гэта азначае, пакуль не ясна.