Так што, "фэйсбукаў вашых мы не чытаем…"
Калі Мікола сядзеў у шклоўскай калоніі і ў магілёўскай турме, амаль усе мае “правакачацельныя” сустрэчы з адміністрацыяй непазбежна зводзіліся да “інтэрнэтаў вашых мы не чытаем, часу на такія глупствы няма, але вось (учора/заўчора/ на мінулым тыдні) на хартыі/свабодзе/тутбай… пра нас няпраўду напісалі”.
Гэтак жа нязменна я адказвала: “Пакажыце хоць слова з маіх вуснаў, дзе я б зманіла ці, хаця б, пербольшыла. Хутчэй, наадварот – прамаўчу, калі на ўсе 100 не ўпэўнена. Рэпутацыя даражэй…”. Ні разу не паказалі. 😊
Дык вось, сёння, мабыць, яны чытаюць мае “фэйсбукі”. Варта было напісаць пра пэўныя машынкі з мужчынамі спецыфічнай “наружнасці”, як яны пачалі ад мяне хавацца )))). Усе дні машынка мірна пасвілася проста ля прахадной ЦІПа і я (не без задаальнення) фіксавала яе наяўнасць (ну а як жа – служба ідзе спраўна, па графіку), як учора прыязджаем перад абедам – машынкі няма. Я аж расстоілася: машынкі няма – парадку няма ў дзяржаве 😩
Але хлопцы не падвялі – адабедалі і прыехалі. Праўда, мабыць, пабачыўшы нас, так націснулі на газ, што хіба толькі не праляцелі нізенька паўз і схаваліся за вуглом, сталі ў дальні куточак стаянкі ля ІЧУ, хаця іх любімая стаянка была абсалютна пустая – ні душы.Як у ЦІП прасачыліся, я так і не зразумела. ))))
Сёння нас не чакалі – стаяць на месцы. 😁
Так што, “фэйсбукаў вашых мы не чытаем…”
Марына Адамовіч, facebook.com