Абаронім Уладзіміра Някляева
Рада Беларускага нацыянальнага кангрэса выступіла з заявай у абарону Уладзіміра Някляева.
У заяве гаворыцца:
ЗАЯВА РАДЫ БНК
“У абарону Ўладзіміра Някляева”
Правячы рэжым мэтанакіравана ажыццяўляе спробы забойства аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэса, кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года і выбітнага беларускага паэта Ўладзіміра Някляева.
Па сфабрыкаваных незаконных абвінавачваннях яго неаднаразова прысуджалі да адміністрацыйных арыштаў. У адмінстрацыйнай турме Ўладзіміра Някляева пазбаўлялі лекаў, неабходных яму пасля траўм, атрыманых пры незаконным і нематывавана жорсткім прэвентыўным затрыманні перад акцыяй БНК у Дзень Волі 25 сакавіка. Калі ж у выніку пазбаўлення лекаў у Някляева ўзнікаў крытычны стан, то медыцынская дапамога яму не аказвалася.
Так, падчас апошняга арышту, калі ў выніку пазбаўлення лекаў у яго ўзнік моцны крывацёк, адміністрацыя турмы на працягу 3-х гадзінаў адмаўлялася выклікаць медыкаў, а потым адмовілася выканаць іх рэкамендацыі па неадкладнай шпіталізацыі Ў. Някляева.
Зараз супраць Ўладзіміра Някляева ўзбуджаная новая адміністрацыйная справа за інтэрв\’ю тэлеканалу “Белсат”. Яму ізноў пагражае адміністрацыйны арышт і чарговыя спробы давесці да смерці “па натуральным прычынам”.
Рада БНК лічыць дзеянні рэжыма адносна Ўладзіміра Някляева спробамі наўмыснага забойства. Мы патрабуем пакарання вінаватых у гэтым і звяртаемся да беларускага грамадства і міжнароднай супольнасці з заклікам да салідарнасці з У. Някляевым і іншымі палітвязнямі.
Не дапусцім вяртання краіны ў 1937 год!
Уладу – народу!
Жыве Беларусь!