Статкевіч падзякаваў беларусам за Плошчу-2010
19 снежня 2010 года ў вечар прэзідэнцкіх выбараў дзясяткі тысяч беларусаў выйшлі ў цэнтр сталіцы, каб пратэставаць супраць незамяняльнасці існага палітычнага рэжыму ў краіне. Падзея ўвайшла ў найноўшую гісторыю Беларусі як Плошча-2010. У эфіры «Белсату» яе ўзгадвае Мікалай Статкевіч.
«Плошча была падзеяй лёсавызначальнай. Яна зрабіла незваротным станаўленне і існаванне беларускай нацыі.Нацыя ствараецца не толькі словамі і тэкстамі, але і ўчынкамі дзеля гэтай нацыі», – заяўляе Мікалай Статкевіч.
«19 снежня 2010 года беларусы паказалі, што яны годная нацыя, што яны гатовыя змагацца за сваё», – кажа госць праграмы.
Дзясяткі тысячаў людзей, якія выйшлі – героі Беларусі. Хачу сказаць «Дзякуй» усім, хто быў там. І яшчэ раз паўтарыць, што сказаў на акцыі 7 гадоў таму: «Даруйце, што не здолеў зберагчы вас ад рэпрэсіяў», – дадаў Статкевіч.