Актуальна

Адбыўся з'езд БСДП(НГ)

Мінск, 25 лютага 2018 г.  Сёння ў Мінску адбыўся з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). З’езд зацвердзіў Кароткі Статут партыі для рэгулявання дзейнасці Народнай Грамады пры адсутнасці рэгістрацыі і прыняў за аснову праект новай Праграмы партыі. Дыскусія па праграме працягнецца.

З’езд прыняў палітычную рэзалюцыю і іншыя дакументы.

Адбыліся выбары кіруючых органаў партыі. Старшынёй партыі таемным галасаваннем аднагалосна пераабраны Мікалай Статкевіч.

Дэлегаты вырашылі пакуль не падаваць дакументы на рэгістрацыю партыі ў Мінюст, бо ў гэтым тысячагоддзі ў Беларусі не была зарэгістраваная ніводная партыя.