Звесткі пра палітычныя партыі, зарэгістраваныя на тэрыторыі РБ
Інфармацыя з сайта Міністэрства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Сярод зарэгістраваных:
Партыя “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”, кіраўнік Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч;
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), кіраўнік Анатоль Iосiфавiч Ляўковiч.
Ліберальна-дэмакратычная партыя
Адрас: 222000, Мінская вобласць, Мінскі раён, в. Сёмкава, вул. Садовая, 89а
Кіраўнік: Гайдукевіч Сяргей Васільевіч
Тэлефон: 503-11-61
Кіруючы орган: Вышэйшы Савет
Мэты: Пабудова парламенцкімі метадамі прававой дзяржавы з многаўкладнай эканомікай праз прапаганду ідэй лібералізма і ліберальнай дэмакратыі, прызнанне шматпартыйнасці, плюралізма поглядаў, гарантыі грамадзянскіх правоў і свабод, адмова ад насільных дзеянняў; стварэнне спрыяльных умоў для годнага жыцця кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, забяспячэння свабоднага развіцця яго асобы ў эканамічнай, палітычнай і культурнай галінах.
Дата стварэння: 05.02.94
Дата рэгістрацыі: 24.02.94
Дата перарэгістрацыі: 15.06.99
Рэгістрацыйны нумар: 025
Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя
Адрас: 220000, г. Мінск, вул. Каліноўскага, 77-а, корп.Б, пак. 3.
Кіраўнік: Александровіч Уладзімір Аляксандравіч
Тэлефон: 283-07-50
Кіруючы орган: Савет
Мэты: Садзейнічанне ўмацаванню эканамічна развітай, сацыяльна арыентаванай, стабільнай дзяржавы праз удасканаленне грамадскіх норм; аб\’яднанне прагрэсіўных сіл Рэспублікі Беларусь для рэалізацыі сацыяльных праграм, якія спрыяюць росту духоўнага, культурнага і эканамічнага патэнцыялу беларускага народа; прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем у галіне выхавання падрастаючага пакалення, прапаганда ідэй грамадзянскасці, патрыятызма і здаровага ладу жыцця; далучэнне грамадзян да ўдзелу ў мясцовым самакіраванні, да рашэння сацыяльных задач, якія стаяць перад грамадствам.
Дата стварэння: 06.11.94
Дата рэгістрацыі: 09.12.94
Дата перарэгістрацыі: 13.09.99
Рэгістрацыйны нумар: 024
Беларуская партыя “Зялёныя”
Адрас: 220029, г. Мінск, праспект Машэрава, д.9, к.109.
Кіраўнік: Новікаў Алег Анатольевіч
Тэлефон: +375-17-334-08-27
Кіруючы орган: Цэнтральны савет
Мэты: Стварэнне здаровага жыццевага асяроддзя для чалавека, сацыяльныя і прыродныя параметры якога забяспечваюць максімум магчымасцей для яго развіцця; развіцце духоўнасці, высокамаральных адносін да ўсяго жывога, фарміраванне і распаўсюджванне экалагічнага стылю мыслення на ўсе сферы жыцця людзей, у тым ліку і на палітычную; мір паміж народамі і дзяржавамі, забарона, а ў перспектыве і знішчэнне ядзернай, хімічнай і біялагічнай зброі, а таксама найболей жорсткіх відаў звычайнага ўзбраення.
Дата стварэння: 17.04.94
Дата рэгістрацыі: 03.06.94
Дата перарэгістрацыі: 30.09.99
Рэгістрацыйны нумар: 032
Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды
Адрас: 220050, г. Мінск, вул. К.Маркса, 10
Выконваючы абавязкі кіраўніка: Ермак Сяргей Уладзіміравіч
Кіруючы орган: Савет
Мэты: Пабудова цывілізаванай прававой дзяржавы, правядзенне дэмакратычных рэформ
Дата стварэння: 15.03.97
Дата рэгістрацыі: 21.05.97
Дата перарэгістрацыі: 30.09.99
Рэгістрацыйны нумар: 0014
Беларуская аграрная партыя
Адрас: 220007, г. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 7 «А»
Кіраўнік: Русы Міхаіл Іванавіч
Кіруючы орган: Цэнтральны савет
Мэты: Усебаковы удзел членаў дадзенай партыі ў дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання пасродкам делегавання сваіх прадстаўнікоў у гэтыя органы праз выбары; палітычная адукацыя і выхаванне грамадзян, фармаванне і развіццё іх свядомасці ў духу патрыятызму і дзяржаўнасці; выяўленне меркаванняў грамадзян па любых пытаннях грамадскага і палітычнага жыцця і давядзенне іх да ведама шырокай грамадскасці, органаў дзяржаўнай улады і органаў мясцовага самакіравання; удзел ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў выбарах; удзел у прыняцці і рэалізацыі праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця сяла; захаванне духоўных пачаткаў і маральных прынцыпаў народнага жыцця, развіццё шматвяковага патэнцыялу матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага сяла.
Дата стварэння: 13.06.92
Дата рэгістрацыі: 13.07.92
Дата перарэгістрацыі: 22.09.99
Рэгістрацыйны нумар: 034
Рэспубліканская партыя
Адрас: 220082, г. Мінск, вул. Прытыцкага, д. 34
Кіраўнік: Белазор Уладзімір Якаўлевіч
Тэлефон: 216-91-38
Кіруючы орган: Цэнтральнае праўленне
Мэты: Адраджэнне і стварэнне моцнай, суверэннай, гуманнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы з дастатковай ступенню інтэграцыі з рэспублікамі былога Саюза ССР і краінамі Захаду, забяспячэнне высокага стандарта якасці жыцця чалавека; стварэнне эканомікі на прынцыпова новай аснове, якая грунтуецца на рыначных механізмах і якая забяспечвае рэальнае напаўненне палітычнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь і дабрабыту яе народа; няўхільнае прытрымліванне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.
Дата стварэння: 12.03.94
Дата рэгістрацыі: 25.05.94
Дата перарэгістрацыі: 30.09.99
Рэгістрацыйны нумар: 030
Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя – БНФ
Адрас: 220005, г. Мінск, праспект Машэрава, 8
Кіраўнік: Пазьняк Зянон Станіслававіч
Тэлефон: 285-34-70, 261-36-74
Кіруючы орган: Сойм
Мэты: Усталяванне дэмакратычнага грамадства і пабудова моцнай беларускай дзяржавы
Дата стварэння: 26.09.99
Дата рэгістрацыі: 28.02.2000
Рэгістрацыйны нумар: 0018
Партыя БНФ
Адрас: 220012, г. Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3, п.39
Кіраўнік: Янукевіч Аляксей Антонавіч
Тэлефон:
Кіруючы орган: Сойм
Мэты: Ажыццяўленне Праграмы Грамадскага аб\’яднання “БНФ “Адраджэньне” шляхам удзелу ў фармаванні органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь
Дата стварэння: 30.05.93
Дата рэгістрацыі: 19.08.93
Дата перарэгістрацыі: 30.09.99
Рэгістрацыйны нумар: 028
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці
Адрас: 220012, г. Мінск, зав. Калінінградскі, 17, пак. 21
Кіраўнік: Задняпраны Васіль Васільевіч
Тэлефон: 280-48-07, 280-66-11, 290-96-44, 290-96-45
Кіруючы орган: Палітсавет
Мэты: Стварэнне грамадства эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасці
Дата стварэння: 26.06.93
Дата рэгістрацыі: 18.08.93
Дата перарэгістрацыі: 18.06.99
Рэгістрацыйны нумар: 022
Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”
Адрас: 220012, г. Мінск, зав. Калініна, 12, пак. 312
Кіраўнік: Калякін Сяргей Іванавіч
Тэлефон: 281-68-13, 292-25-73
Кіруючы орган: Цэнтральны Камітэт
Мэты: Аб\’яднанне і палітычнае развіцце работнікаў наемнай працы для дасягнення поўнага вызвалення ад эксплуатацыі ва ўсіх яе відах і пабудова бяскласавага грамадства сацыяльнай справядлівасці
Дата стварэння: 07.12.91
Дата рэгістрацыі: 26.05.92
Дата перарэгістрацыі: 05.07.99
Рэгістрацыйны нумар: 036
Аб\’яднаная грамадзянская партыя
Адрас: 220123, г. Мінск, вул. В.Харужай, 22, офіснае памяшканне № 38
Кіраўнік: Лябедзька Анатоль Уладзіміравіч
Тэлефон: 289-50-09
Кіруючы орган: Нацыянальны камітэт
Мэты: Садзейнічанне стварэнню грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы на падставе свабодных рынкавых адносін, прыярытэту правоў чалавека, агульначалавечых каштоўнасцяў і плюралізму па ўсіх напрамках развіцця грамадства; абарона правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян Беларусі ў межах дзеючага заканадаўства, садзейнічанне стварэнню ўмоў для павышэння ўзроўню жыцця грамадзян шляхам рашучага рэфармавання эканомікі, інтэграцыі рэспублікі ў міравое эканамічнае супольніцтва.
Дата стварэння: 01.10.95
Дата рэгістрацыі: 28.11.95
Дата перарэгістрацыі: 30.07.99
Рэгістрацыйны нумар: 026
Беларуская патрыятычная партыя
Адрас: 220089, г. Мінск, вул. Папаніна, 7, пак. 107.
Кіраўнік: Улаховіч Мікалай Дзмітрыевіч
Тэлефон: 226-32-60
Кіруючы орган: Савет
Мэты: Садзейнічанне пабудове сацыяльна справядлівага грамадства; садзейнічанне утварэнню абнаўленнага саюза брацкіх народаў і ў першую чаргу Расіі, Беларусі, Украіны; падтрымка Прэзідэнта ў яго намаганнях па выкананню прадвыбарнай праграмы і неадкладных мер па вываду Беларусі з крызісу; абарона нацыянальных інтарэсаў, гонару і годнасці Айчыны ва ўсіх сферах.
Дата стварэння: 08.10.94
Дата рэгістрацыі: 10.11.94
Дата перарэгістрацыі: 25.08.99
Рэгістрацыйны нумар: 006
Партыя “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”
Адрас: 220013, г. Мінск, вул. Кульман, 4
Кіраўнік: Шушкевіч Станіслаў Станіслававіч
Тэлефон: 226-74-37
Кіруючы орган: Цэнтральная рада
Мэты: Стварэнне гуманнага, дэмакратычнага грамадства на аснове шматукладнай эканомікі і разнастайнасці партыйных структур; прававая і сацыяльная ахова чалавека працы; сцвярджэнне прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлівасці і салідарнасці.
Дата стварэння: 15.02.98
Дата рэгістрацыі: 27.05.98
Дата перарэгістрацыі: 30.08.99
Рэгістрацыйны нумар: 033
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)
Адрас: 220095, г. Мінск, праспект Ракасоўскага, д. 52/1, пам. 241А.
Кіраўнік: Ляўковiч Анатоль Iосiфавiч
Тэлефон: 346-86-94
Кіруючы орган: Цэнтральны Камітэт
Мэты: Пабудова салідарнага грамадства на прынцыпах свабоды, роўнасці, сацыяльнай справядлівасці, дэмакратыі і прыярытэту права; пабудова незалежнай дэмакратычнай прававой і сацыяльнай Беларускай дзяржавы – раўнапраўнага суб\’екта еўрапейскай і сусветнай супольнасці.
Дата стварэння: 29.06.96
Дата рэгістрацыі: 29.01.97
Дата перарэгістрацыі: 09.09.99
Рэгістрацыйны нумар: 035
Камуністычная партыя Беларусі
Адрас: 220029, г. Мінск, вул. Чычэрына, 21, пак. 412
Кіраўнік: Голубева Таццяна Генадзьеўна
Тэлефон: 293-48-88, 293-43-11
Кіруючы орган: Цэнтральны камітэт
Мэты: Арыентацыя грамадства на сацыялістычны шлях развіцця, які вядзе да будаўніцтва грамадства сацыяльнай справядлівасці, заснаванага па прынцыпах калектывізма, свабоды і роўнасці, выступае за народаўладдзе; умацаванне беларускай дзяржаўнасці; аднаўленне на дабравольнай падставе дзяржаўнага саюза народаў, якія раней уваходзілі ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Дата стварэння: 02.11.96
Дата рэгістрацыі: 21.11.96
Дата перарэгістрацыі: 09.09.99
Рэгістрацыйны нумар: 029