Актуальна

Статкевіч: Мы будзем рабіць усё, каб Лукашэнка не застаўся яшчэ 7 гадоў ва ўладзе

На тле сённяшніх падзей у Арменіі новае гучанне набывае і заява Беларускага нацыянальнага кангрэса, ухваленая БНК сёння і апублікаваная адным з яго лідараў Міколам Статкевічам у Фэйсбуку. Аўтары заявы папярэджваюць Лукашэнку, што цярпенне народу не бясконцае.

«Мы будзем рабіць усё, касцямі ляжам, каб не дапусціць, каб Лукашэнка зноў застаўся нават без імітацыі выбараў 7 гадоў ва ўладзе», – кажа Статкевіч.

На думку Статкевіча, Лукашэнка вельмі палахлівы і баіцца людзей.

«Лідары (апазіцыі – Заўв. belsat.eu) і прыклад пратэстаў у Арменіі яго спыняць. Я лічу, што армяне зрабілі беларусам падарунак. Яны сёння далі нам час… Стратэгія вулічнага негвалтоўнага супраціўлення была паспяхова рэалізаваныя ў Арменіі», – кажа палітык.

Каб вывесці беларусаў на вуліцы, на думку Статкевіча, патрэбныя 3 фактары: лідары, народ павінна «дастаць», у людзей павінна з’явіцца надзея, што нешта можна змяніць.

«Калі ў беларусаў з’явіцца надзея, вы іх не пазнаеце».

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»

belcat.eu