Грамадская акцыя

БЫЛОМУ ПРЭЗІДЭНТУ ЛУКАШЭНКУ

 

 

Беларускі Нацыянальны Кангрэс падтрымаў намер актывістаў прафсаюза РЭП адначасова прыйсці 24 жніўня 2018 года ў 10.00 да прыёмнай адміністрацыі дыктатара на вул.К.Маркса, 38, каб перадаць яму звароты з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі супраць прафсаюзных лідараў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка. Я таксама планую туды прыйсці. Тэкст майго зварота публікую зараз, каб ён гарантавана дайшоў да адрасата:

 

 


Былому прэзідэнту А. Лукашэнку

Вас абвінавачваюць у асабліва цяжкіх злачынствах:

– незаконным прысваенні ўсіх асноўных уладных паўнамоцтваў (антыканстутыцыйны пераварот у лістападзе 1996 года);

– працягу дзяржаўных паўнамоцтваў неканстутыцыйным шляхам, пачынаючы з ліпеня 1999 года;

– пастаянным парушэнні правоў людзей на годнае жыццё, на грамадзянскія і палітычнвя свабоды;

– стварэнні сістэмы татальнай фальсіфікацыі выбараў і рэферэндумаў;

– арганізацыі масавых палітычных рэпрэсій, ператварэнні дзяржавы ў паліцэйскую;
арганізацыі пазасудовых забойстваў палітычных апанентаў і іншых грамадзян;

– незаконным выкарыстанні народных сродкаў для асабістых мэтаў;

– стварэнні кантрабандных і карупцыйных схем, вывадзе мільярдаў дзяржаўных сродкаў на замежныя асабістыя рахункі;

– здрадзе нацыянальным інтарэсам з мэтай незаконнага захавання асабістай улады і інш.

Але вы працягваеце свае дзеянні, штурхаючы дзяржаву да краху, выракаючы мільёны людзей на нястачу і эміграцыю, а сябе – на непазбежную адказнасць за зробленае.

Прапаную вам:

+ спыніць пераслед палітычных апанентаў і нязгодных, вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў;

+ перадаць парламенту, мясцовым і судовым органам незаконна забраныя ў іх паўнамоцтвы;
вярнуць народу ўсе незаконна прысвоеныя сродкі;

+ дэмакратызываць выбарчае заканадаўства;

+ правесці датэрміновыя сумленныя выбары прэзідэнта і парламента без свайго ўдзелу.

І, мажліва, тады беларускі народ здолее дараваць вам усё, што вы зрабілі і робіце з ім.

Мікалай Статкевіч, Фэйсбук