Грамадская акцыя

Фотафакт: Дзесяткі чалавек прыйшлі ў суд падтрымаць салідарных з РЭП актывістаў

Людзі дзяжураць каля ўваходаў і ўездаў у будынак.

Каля 50 чалавек прыйшлі ў суд Маскоўскага раёна Мінска падтрымаць арыштаваных у пятніцу палітыкаў і актывістаў. Людзі дзяжураць каля ўваходаў і ўездаў у будынак. Прысутнічаюць лідэры прафсаюза РЭП, «Еўрапейскай Беларусі», «Народнай Грамады», праваабаронцы, журналісты, паведамляе телеграм-канал «Баста».

У судзе Маскоўскага раёна Мінска ў панядзелак 27 жніўня з 9.30 раніцы пачынаецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых 24 жніўня ўдзельнікі акцыі пратэсту каля Дома правасуддзя. Іх абвінавачваюць ва “удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Актывісты такім чынам пратэставалі супраць вынясення абвінаваўчага прысуду Генадзю Фядынічу і Ігару Комлік, а таксама ў падтрымку незалежнага прафсаюза РЭП.

Па дадзеных ПЦ “Вясна” 24 жніўня пасля суда па «справе прафсаюзаў» было затрымана 11 чалавек:

Алесь Абрамовіч (Барысаў);

Вольга Нікалайчык;

Леанід Кулакоў; 

Майя Навумава; 

Уладзімір Неўмяржыцкі;

Павел Мрочко (Брэст);

Аляксандр Чмыхов (Бабруйск);

Максім Вінярскі;

Мікалай Статкевіч;

Тамара Зайцава (Калінкавічы);

Андрэй Хренков.

Усе яны былі дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска, а затым у ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе правялі выхадныя ў чаканні суда.

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь», Беларускі Нацыянальны Кангрэс і прафсаюз РЭП заклікалі да салідарнасці з затрыманымі.

charter97.org