Навіны

Мікалай Статкевіч: Пазіцыю не мяняў…

Мікалай Статкевіч пры сустрэчы з роднымі выказаў сваю пазіцыю наконт выбарчай кампаніі: “Мая пазіцыя не змянілася, яна засталася такой жа, якой была ў верасні…

Я разумею, што ў персанальным плане выкладаць сваю пазіцыю мне невыгодна, лепей “не падстаўляцца”. Але ёсць пачуццё абавязку…”


Па словах Мікалая, апазіцыя блытае байкот выбараў з няўдзелам у іх. Байкот мае мэтай афіцыйнае прызнанне, што выбары не адбыліся. У сённяшняй беларускай сітуацыі, пры нашай сістэме выбарчых камісій, гэта мэта недасягальная. (У якасці прыкладу ён прывёў мясцовыя выбары у 2010 годзе ў Магілёве, калі яўка выбаршчыкаў была завышаная ў 2 разы).

“Маецца на ўвазе “няўдзел”, а не байкот. А калі нічога не рабіць, то нічога і не памяняецца. Лічу такую пазіцыю дэзерцірствам…”

Адна з мэтаў удзелу ў выбарах для дэмсілаў – пры несамадастатковай эканоміцы ўвесь час трэба ставіць ўладу перад выбарам: пачынаць мяняцца і лічыць галасы (што немагчыма), ці, як звычайна, фальсіфікаваць і працягваць брутальныя дзеянні, што непазбежна прывядзе да новых санкцый, а значыць – да памяньшэння так неабходных ім эканамічных уліванняў. А гэта заганяе нашу “датацыйна развадную” эканоміку ў тупік. Трэба адабраць у рэжыма магчымасць атрымання сродкаў на ўтрыманне ўлады».

Мікалай Статкевіч ліцыць, што на “выбарах” трэба ісці да канца, каб кандыдаты і іх каманды мелі асабістую моцную матывацыю для агітацыі і актыўнага назірання за галасаваннем. Фальсіфікацыі лягчэй даказаць, калі ў бюлютэні ёсць альтэрнатыўны кандыдат. У выпадку яго адсутнасці пры моцным адміністрацыйным рэсурсе ўлада можа пайсці на “паказальна дэмакратычны” падлік галасоў. “Фракцыі генерала Зайцава” баяцца не трэба. Яё члены альбо хутка сябе выкрыюць, альбо мусяць працаваць на карысць дэмакратыі. Усё лепей, чым тое, што зараз”.

Мікалай Статкевіч прасіў “перадаць сваім калегам і партнёрам па мінулай кампаніі, што ўхіляцца ад барацьбы нельга. Калі ж па нейкіх прычынах – ці з-за судзімасці, ці з-за адсутнасці людзей, ці рэсурсаў актыўна змагацца не атрымліваецца, то, калі ласка, хаця б не замінайце іншым»