Акцыя памяці расстраляных паэтаў у Курапатах і пад КДБ. СТРЫМ а 18:30
29 кастрычніка ў сталіцы адбудзецца шэраг ушанавальных акцыяў.
Паэтычныя чытанні «Ноч расстраляных паэтаў» распачнуцца ў Курапатах а 20:00.
Тыя, хто мае час толькі ўвечары, могуць таксама далучыцца да акцыі памяці ля будынку КДБ а 19:00.
Спіс дзеячаў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 года
29 кастрычніка ў Менску запланаваныя таксама іншыя мерапрыемствы
У Прэс-клубе зладзяць брыфінг гісторыкаў і даследчыкаў «Праблемы ўшанавання памяці ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі».
Рух салідарнасці «Разам» запрашае на жалобны Шлях Памяці па месцах рэпрэсіяў, які пачнецца аб 11-ай на Кальварыйскіх могілках. Падчас Шляху Памяці актывісты наведаюць Заходнія могілкі, дзе будзе адкрыты помнік Леаніду Маракову, знакамітаму даследчыку рэпрэсіяў. Грошы на помнік сабралі літаратары і гісторыкі, якія асабіста ведалі Маракова.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэннях турмы НКВД у Менску расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты. Паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў забівалі аднаго за адным.