Актуальна

ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ БЕЛАРУСІ

27 лістапада 1920 года Случчына паднялася на абарону сваёй зямлі ад бальшавікоў. Людзі ўжо ведалі, што чакае іх край – растрэлы невіноўных, татальныя рабаўніцтвы, разбурэнні храмаў. Таму сфармавалі стралковую брыгаду, абвясцілі сябе войскам БНР і месяц стрымлівалі наступ бальшавіцкай арміі.

Адзін раён не мог перамагчы шматмільённае войска і абараніць усю Беларусь . Але салдаты Случчыны даюць нам прыклад, што павінны рабіць сапраўдныя мужчыны перад пагрозай сваёй зямлі і сваім семьям. Недарэмна гэты дзень беларусы называюць яшчэ і Днём герояў.

Зараз вакол беларускіх межаў зноў гучаць стрэлы. Расце пагроза агрэсіі супраць нашай краіны. Беспрынцыпны махляр ва ўладзе зрабіў усё, каб павялічыць гэту пагрозу, каб зрабіць Беларусь безабароннай перад ёй.

Цяпер толькі мужнасць беларусаў, толькі наша рашучасць бараніць сваю Бацькаўшчыну можа спыніць агрэсію. Калі на абарону сваёй краіны будзе гатовы падняцца не адзін раён, а ўся Беларусь, тады ніхто не асмеліцца на напад.

Віншую патрыётаў з Днём абаронцаў нашай Бацькаўшчыны!

Будзем памятаць пра подзвіг герояў Случчыны. І будзем гатовымі бараніць Беларусь.

Жыве Беларусь!

Мікалай Статкевіч                                        27 лістапада 2018 года

Фэйсбук