Навіны

Збірацца "болей за трох"

..Адзіная магчымасць збірацца «болей за трох» — гэта маючая адбыцца кампанія… Так па-ранейшаму лічыць Мікалай Статкевіч.

У апошнім атрыманым лісце палітык вяртаецца да тэмы маючых адбыцца парламенцкіх выбараў. Нагодай стала дайшоўшая да яго вестка аб затрыманні прафесара Георгія Лепіна разам з маладымі людзьмі, якія прыйшлі паслухаць яго лекцыю. «Такім чынам, адзіная магчымасць збірацца «болей за трох» — гэта маючая адбыцца кампанія. І як разумець тады нашых «барацьбітоў», якія так зласліва выступаюць супраць гэтай адзінай магчымасці паразмаўляць з народам?» — піша палітвязень, кандыдат на прэзідэнта Мікалай Статкевіч.

Мікалай Віктаравіч таксама кажа і пра іншы падыход: «Не разумею заклікі «ісці не да канца» Па-першае, гэта цалкам пазбаўляе ўдзельнікаў кампаніі асабістай матывацыі. А без гэтай матывацыі любая дзейнасць ператвараецца ў яе імітацыю…» Палітык узгадвае таксама, шта «дзяржава нават фінансуе гэту кампанію. Тыя 50 базавых хапае на ўлётку ў кожную паштовую скрыню. І навошта ад гэтага адмаўляцца?..»

Палітык з цеплынёй узгадвае, што сярод атрыманых ім паштовак шмат ад беларусаў з розных канцоў свету — «ад Карэі да Канады». І робіць выснову, што беларусы, раскіданыя лёсам па розным куткам планеты, адчуваюць сваю прыналежнасць да Беларусі. «Гэта сведчыць, што мы ўжо нацыя…»

preload imagepreload image