Актуальна

Нашы хлопцы – на волі

Валянцін Троцкі, Сяргей Спарыш і Рыгор Пагарцаў, якія пратэставалі 21 чэрвеня 2019 года супраць паглынання Беларусі Расіяй, на волі.

Аб гэтым паведамў на сваёй старонцы ў ФБ Мікалай Статкевіч:

Усе нашы хлопцы, якія пратэставалі супраць анэсіі, ужо на волі.

“Людзі ў белым” вывезлі іх за горад, паскручвалі спачатку нумары са сваіх машын, каб мы іх не знайшлі, а потым прапанавалі нашым выходзіць.

Хлопцы адмовіліся, бо ў машыны яны не заходзілі, а іх заносілі. Таму прапанавалі выносіць іх на руках. Вынеслі.

Хлопцы ў добрым настроі. Толькі вопратку ім парвалі пры затрыманні. Сяргею Спарышу нават пантофлі разадралі. Цяпер збіраем грошы на новыя?.

Мікалай СтаткевічФэйсбук