Статкевіч з паплечнікамі ўсклалі кветкі на магілу савецкіх салдатаў у Менску. Нікога не затрымалі
«Беларускі нацыянальны кангрэс» Міколы Статкевіча заклікаў 3 ліпеня ўскласьці кветкі да магілаў воінаў, якія змагаліся супраць нацызму. Летась усіх удзельнікаў аналягічнай «Акцыі вызваленьня і салідарнасьці» затрымалі. Цяпер абышлося без «хапуну».
Статкевіч заклікаў на ўскладаньне кветак на магілы савецкіх салдатаў на бульвары Талбухіна ў Менску, каб «не дазволіць прыхільніку Гітлера забраць у нас Сьвята вызваленьня». Зь ім на бульвар Талбухіна прыйшлі каля 20 чалавек.
22 чэрвеня актывісты БНК пратэставалі супраць інтэграцыі з Расеяй у фан-зоне Эўрагульняў. Трох чалавек затрымалі, завезьлі за горад і выпусьцілі.