Навіны

Мікалай Статкевіч падцвердзіў новыя захады адміністрацыі

«Сёння выклікалі на размову і ў «ненавязлівай» форме давялі, што каб выйсці на свабодудастаткова напісаць прашэнне аб памілаванні, нават без прызнання сваёй віны» — паведаміў Мікалай Статкевіч у кароткім лісце да жонкі.

Ліст ад 18 чэрвеня прыйшоў пасля доўгага перапынку, калі ліставанне з палітвязнем перарвалася — Мікалай Віктаравіч паведаміў, што былі знішчаныя некалькі яго лістоў.

Адказ на «прапанову» быў прадказальным: «Адказаў, што не бачу ніякай розніцы (з прызнаннем ці без) (рэд.) і нават на секунду не дапускаю думкі аб магчымасці «папрасіцца»» — паведаміў палітвязень, кандыдат на прэзідэнта Мікалай Статкевіч.

Гэты ліст падцвердзіў інфармацыю, якая была агучана раней, аб узмацненні ціску на палітвязня. Мікалай Віктаравіч паведаміў таксама, што атрымаў адказ з Магілёўскай абласной пракуратуры на сваю ранейшую заяву. «Безумоўна, «… з улікам асобы асуджанага…», спагнанне было накладзена правільна Улыбаюсь» — піша палітвязень.

Нагадаем, што Мікалай Статкевіч быў прызнаны «злосным парушальнікам парадку адбывання пакарання», «схільным да нападу» і «да ўцёкаў». Гэтымі «пачэснымі званнямі» яго «ўганаравала» адміністрацыя шклоўскай ПК №17. Падобна, што адміністрацыя магілёўскай турмы №4 вырашыла пайсці па шляху шклоўскіх калег.

У адказ за шматлікія парушэнні правоў зняволеных, прымяненне катаванняў у дачыненні да палітзняваленых чатыры (!) прадстаўнікі адміністрацыі ПК №17 унесеныя ў спіс неўяздных Еўразвязу.

preload imagepreload image