Рабочыя «Мазырсолі» запісалі выступ чыноўніцы.
Рабочыя ААТ «Мазырсоль» у горадзе Мазыры Гомельскай вобласці даслалі NEXTA эксклюзіўнае аўдыё, запісанае на сходзе ў адным з цэхаў прадпрыемства. На ім намесніца генеральнага дырэктара па ідэалогіі Анжэла Крысця прамывае ім мазгі надыходзячымі «выбарамі» ў лукашэнкаўскі «парламент».
У эмацыйнай прамове Анжэлы Анатольеўны ёсць усё: і Статкевіч з валізкамі грошай з Польшчы, і «нацыяналісты з «Зубра» (дарэчы, гэтая арганізацыя самараспусцілася яшчэ ў 2006-м, але метадычкі калгасным ідэолагам дагэтуль не памянялі), і «хочуць зладзіць як ва Украіне» і, вядома ж, «стабільнасць» і «абы не было вайны».
Што ж, самы час атрымаць асалоду ад гэтага БТ на мінімалках, якое, відавочна, адбываецца цяпер на кожным прадпрыемстве Беларусі.
Хартыя97