Мікалай Статкевіч прыедзе ў Слонім
У нядзелю, 22 верасня, беларускі палітык і грамадскі дзеяч Мікалай Статкевіч наведае Слонім.
Ён прыме ўдзел у пікеце па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 прадстаўніка Беларускага Нацыянальнага Камітэта слонімца Віктара Марчыка.
Пікет адбудзецца каля гарадскога рынку а 12-й гадзіне.
Акрамя ўдзелу ў пікеце, проста перад уваходам на рынак, Мікалай Статкевіч пагутарыць са слонімцамі, адкажа на іх пытанні, а таксама пацікавіцца сам, як сёння жывуць людзі 50-тысячнага Слоніма, якія іх хвалююць праблемы і што гараджане думаюць пра лёс сваёй краіны.