На пікеце па вылучэнні кандыдатаў на дэпутата ў Калінкавічах
Пікет прэтэндэнткі на кандыдацтва Тамары Зайцавай у Калінкавічах прайшоў з удзелам старшыні Беларускага нацыянальнага кангрэса Міколы Статкевіча.
Палітык лічыць, што этап збору подпісаў варта выкарыстоўваць для таго, каб данесці свае думкі да грамадскасці і згуртаваць яе.
Тамара Зайцава ўжо некалькі гадоў змагаецца з карупцыяй у міліцыі і іншых сілавых структурах Калінкавічаў. Менавіта, каб пакласці канец уседазволенасці беспакаранасці праваахоўнікаў, яна і ідзе на парламенцкія выбары.
Жыхары Калінкавічаў падыходзілі да пікетоўцаў даволі актыўна, выказвалі тыя праблемы, якія на іх погляд павінны вырашацца заканадаўчай уладай.
Сярод тых, хто прысутнічаў на пікеце, быў і сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Елісееў. Ён сваёй партыяй быў вылучаны ў склад акруговай выбарчай камісіі, але прадказальна, улады яго туды не ўключылі. Ён, як выбаршчык, спрабуе патрапіць на кожнае з чатырох паседжанняў камісіі, але туды яго не дапускаюць.
Падрабязнасці ў відэа “Гомельскай вясны”
Аўтар Андрэй Мядзведзеў
Відэа Ларыса Шчыракова