Мікалай Статкевіч: Зараз не самы горшы час у нашым жыцці…
“Наўрад ці я здолеў бы зрабіць болей дзеля абароны чалавечай годнасці зараз на волі, чым тут, на гэтым “полі бітвы” у 10 квадратных метраў…”
“… Таксама згодны з Алесем і ў тым, што зараз не самы горшы час у нашым жыцці. Я нават сказаў бы, што адзін з самых высокіх. безумоўна, вельмі хочацца волі, пабачыць цябе, сваіх, проста неба без кратаў і сеткі, траву, дакрануцца да жывога дрэва.
Але, з другога боку, такая маральная яснасць, такое дакладнае разуменне – што трэба і чаго нельга, вельмі рэдка бываюць ў жыцці. Наўрад ці я здолеў бы зрабіць болей дзеля абароны чалавечай годнасці зараз на волі, чым тут, на гэтым “полі бітвы” у 10 квадратных метраў. Мо гучыць занадта пафасна, але тут часамі бывала вельмі падобна і на сапраўднае поле бітвы . Крыві, ва ўсялякім выпадку, хапала.”
З ліста Мікалая Статкевіча за 30.08.2012 года.