Эштан: Мяне вельмі непакоіць сытуацыя ў Беларусі
Сёньня кіраўніца зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан выступіла ў Эўрапарлямэнце ў Страсбуры са справаздачай аб стасунках ЭЗ з астатнім сьветам. Наконт палітыкі Зьвязу адносна Беларусі спадарыня Эштан заявіла наступнае:
“Мы павінны працягваць сачыць за сытуацыяй у Беларусі. Мяне вельмі непакоіць сытуацыя з правамі чалавека і дэмакратыяй у гэтай краіне. У нас ёсьць палітыка крытычнага ўзаемадзеяньня з Менскам. Нашы абмежавальныя меры па ранейшаму накіраваныя на асобаў, адказных за рэпрэсіі і на тых, хто зьвязаны зь імі. У той жа час мы працягваем ўзаемадзейнічаць з народам, з грамадзянскай супольнасьцю і апазыцыяй”.