Зьміцер Дашкевіч этапаваны
19 верасня адвакатка ў чарговы раз паспрабавала наведаць зняволенага старшыню Маладога Фронта Зьмітра Дашкевіча. Высвятлілася, што яго ў ізалятары няма.
Паводле кіраўніцтва Віцебскага ізалятара, палітвязень ужо адпраўлены на этап. Больш аніякай інфармацыі ў ізалятары не прадставілі.
Учора зранку для Дашкевіча прынялі газеты — магчыма, у той час палітвязень яшчэ быў у Віцебску. Па этапаванні Зьмітра Дашкевіча яго бацьку мусяць выслаць ліст з інфармацыяй пра месцазнаходжанне старшыні МФ.