Навіны

Мікалай Статкевіч: "Два гады чакаў тлумачэнняў"

Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, палітвязень Мікалай Статкевіч даслаў з турмы ліст.

На пытанні, пастаўленыя ў гэтым лісце, ён чакае адказу ад калег па мінулай кампаніі…

Прыводзім тэкст цалкам…

Ліст ад 24÷25.12.12 г.

Ліст ад 24÷25.12.12 г.

Ліст ад 24÷25.12.12 г.

Ліст ад 24÷25.12.12 г.

Ліст ад 24÷25.12.12 г.

Ліст ад 24÷25.12.12 г.

“Ты пытаешся, чаму я вырашыў зараз падняць свае пытанні да Пракопавіча. Дык два гады чакаў хоць нейкіх тлумачэнняў. І табе ж таксама Саша ў мінулым верасні на іх нічога не адказаў. А пытанні сур’ёзныя. За дзень да тых падзей, падчас нашае сустрэчы з Пракопавічам, калі мы дамовіліся сустрэцца назаўтра ўвечары, я катэгарычна адмовіўся, каб гэта сустрэча адбылася ў яго на офісе. Бо ягоны офіс пад кантролем, а я баяўся прэвентыўнага затрымання, імавернасць якога перад мерапрыемствам значна ўзрастала. Дарэчы, падчас суботняй сустрэчы, на яго пытанне, ці магчымае ўжыванне сілы тым бокам, я адказаў: “Так, бо неадэкватны”.

А назаўтра на прызначаным месцы яго не аказалася. Потым прыехаў яго шафёр, каб адвезці на новае месца сустрэчы, які адмовіўся гаварыць, дзе тое месца. Але завёз на офіс. Сыйсці адтуль з Сяргеем мы не маглі, бо баяліся, што каля таго офісу нас удвох лёгка затрымаюць, а я ж абяцаў людзям быць на плошчы. Таму згадзіліся ісці з камандай Пракопавіча разам. Але ж я і даўмецца не мог, як яны збіраюцца ісці. З пункту гледжання супрацьлеглага боку, які быў чамусьці папярэджаны пра гэты паход і яго фармат, гэта выглядала, як звернуты да іх мэсідж: “Нам пляваць, што вас далёка за 100 тысяч узброеных і падрыхтаваных. А мы, 30 хлопчыкаў і дзяўчынак, сілай прарвемся разам са сваім бусікам скрозь вас”. Любы начальнічак у такой сістэме ведае, што лепш “перабдзець, чым недабдзець”. Бо калі перастараешся, то, у горшым выпадку часова адсунуць у бок. А калі не дастараешся, то і пасадзіць могуць. Па гэтай прычыне і збівалі савецкія СПА замежныя пасажырскія самалёты. І любы, хто займаў хоць нейкую пасаду ў былой савецкай ці ў беларускай сённяшняй сістэме, не можа не ведаць гэтага.

Не думаю, што напад “масак” рабіўся канкрэтна на мяне ці на нейкага. Салдаты, якія нападаюць у цемрачы, з фотаздымкам не звяраюць. Больш усіх ад іх дастаецца таму, хто апынуўся ў “зоне канфлікта” – у месцы сутыкнення з кардонам. А я ішоў з Пракопавічам наперадзе.

Усё гэта магло прывесці ці прывяло да істотных негатыўных наступстваў падчас мерапрыемства.

Па-першае, калі б я не здолеў дайсці да плошчы, то некаторыя кандыдаты паспрабавалі б рэалізаваць загадзя спланаваны імі “рымейк” 2006 года. Толькі давесці людзей яны планавалі ўжо не да плошчы Перамогі, а на 150 метраў далей – да будынку TV. Нібыта эфіру патрабаваць. Крутых заяў нарабілі, а тут трэба ж за “базар”я адказваць. Праўда, у гэтага плана была адна істотная (пад 90 кг) перашкода – я. У маёй судовай справе былі паказанні аднаго кандыдата, які распавёў, што за некалькі дзён да мерапрыемства, на вуліцы звярнуўся да падпалкоўніка міліцыі (прозвішча не памятаю, здаецца, на Е.), каб той перадаў начальству, што мяне трэба арыштаваць да 19-га. Ёсць у справе і падцвярджаючыя паказанні таго падпалкоўніка. Наколькі я ведаю, гэта быў не адзіны кандыдат, які патрабаваў майго прэвентыўнага арышту.

Па другое, хоць я і дайшоў да плошчы, але не ў самым лепшым стане. Гледзячы, што потым 10 дзён меў сіні твар і высокі ціск, лёгкае сатрасенне я каля таго офісу атрымаў. І гэта паўплывала на мае дзеянні. Напрыклад, я недакладна выказаўся пад час выступу на Кастрычніцкай. Некаторыя асмялелыя адзін перад адным і перад людзьмі кандыдаты паўтарылі маю недакладнасць. А потым мне прыйшлося пераймаць і заварочваць людзей ад “ружовага” дома. На Незалежнасці прыйшоў момант, калі людзей трэба было адтуль зводзіць. Сваёй гукаапаратуры ў мяне не было (як і грошай на яе Улыбаюсь). Таму спрабаваў узяць мікрафон у Андрэевых хлопцаў. А тыя перадавалі яго на трыбуну і, калі я на яе залазіў, уніз. Злазіў я на тую трыбуну ледзь не з мятровымі прыступкамі на пакалечанай назе двойчы і зразумеў, што болей не залезу. Потым мне той мікрафон самі далі, але зводзіць людзей было ўжо позна – не далі б прайсці. А калі такую колькасць людзей заціснулі б на праспекце паміж будынкамі, то магло быць значна горай. І, нарэшце, дагэтуль не магу сабе дараваць, што пасля таго, як нас выціснулі з плошчы (дакладней, мяне хлопцы выцягнулі), я набраў  “скінуты” перад гэтым нумар Алеся Іванаваіча. А потым яшчэ і згадзіўся сесці з ім у таксі. Мне ж усё роўна было, дзе “арыштоўвацца”, а чалавека на роўным месцы падставіў пад такія выпрабаванні. У нармальным стане я такіх “праколаў” не зрабіў бы.

Дарэчы, да гукаапаратуры. Самая недарэчнасць у тым, што я і згадзіўся сустрэцца з Пракопавічам не толькі дзеля абмеркавання яго ідэі Народнага руха і абрання яго Рады на плошчы, хоць сама гэта ідэя мне вельмі спадабалася – шкада, што “зацёрлі”. Другой прычынай маёй згоды было спадзяванне скарыстацца яго гукаапаратурай. А каб я не пайшоў на тую сустрэчу і меў цэлыя ногі, т я б ужо знайшоў, як атрымаць Андрэеў мікрафон Улыбаюсь.  Але, як ужо здарылася, так здарылася. І не па самым горшым варыянце. Тым болей, што акрамя тых непрыемных неспадзяванак, былі ж і прыемныя. Напрыклад, паводзіны Андрэя і яго каманды (калі не лічыць мікрафона Улыбаюсь ). А самае станоўчае ўражанне — ад людзей, якія не зважаючы на страх, холад і цемру, прыйшлі ў такой колькасці. Праўда, заўважыў адну дзіўную тэндэнцыю – чым болей праходзіць часу, тым меней робіцца тая колькасць на старонках апазіцыйнай прэсы Улыбаюсь. Так па-беларуску гэта.

Лічу, што я і так доўга чакаў з гэтымі пытаннямі. Я нікога не абвінавачваю, не вылучаю канспіралагічных версій. Я проста хачу пачуць хоць нейкае тлумачэнне гэтай “падставы”. Восенню мінулага года я атрымаў ад Пракопавіча ліст, але словы “ты меў рацыю, неадэкват ёсць неадэкват” за тлумачэнне не прымаю, бо хто таго не ведае. Ёсць праблема камунікаціі са мной, але ж ты не адмовішся перадаць тыя тлумачэнні 🙂

Вось што значаць доўгія выхадныя і адсутнасць прэсы. Распісаўся.”

24÷25.12.12 г.